Паводле інфармацыі Пошукава-выратавальнага атрада “ЦентрСпас”, 15-гадовая дзяўчынка, якую ўжо шукалі ў жніўні ў Гродне, зноў знікла. Яе шукае Кастрычніцкі РАУС.
Імя дзяўчынкі, якая знікла – Кавалёва Дыяна Уладзіміраўна, дата нараджэння – 20.01.2004 г. (г. Гродна). 9 верасня 2019 яна пайшла з кватэры, дзе жыла, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 165-170 см, хударлявая, вочы блакітныя, валасы русыя з ружовым адлівам да плячэй.
Была апранута ў белую майку з кароткім рукавом, светлую спадніцу, белыя красоўкі.
Міліцыя і выратавальнікі просяць любую інфармацыю пра яе паведамляць па тэлефонах: 79-78-05, 79-78-04, або 102 (міліцыя), ПВА “ЦентрСпас”: +375 (33) 363-55-77, +375 (29 ) 701-87-23.

Папярэдні раз яна хавалася ў лесе са сваім хлопцам-падлеткам, больш чым праз тыдзень яны вярнуліся дадому самі.


