Цёмна-шэрыя сляды ад шын на паркоўцы каля ГЦ OldCity адмыюцца яшчэ не хутка. 7 верасня тут прайшлі спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні - аўтаджымхана.

Аўтаджымхана — гэта дзяўчаты і хлопцы на машынах у найлепшых традыцыях Need for Speed, рык матораў, гучнейшы за музыку, бочкі і конусы, якія так і хочацца збіць. Гродзенскія спаборніцтвы — чацвёрты этап гонак у Беларусі. Папярэднія прайшлі ў Магілёве, Полацку і Віцебску.

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Колы над зямлёю, рык на ўсю паркоўку: у Гродне прайшоў чацвёрты этап аўтаджымханы

Колы над зямлёю, рык на ўсю паркоўку: у Гродне прайшоў чацвёрты этап аўтаджымханы

Да пачатку спаборніцтваў гледачы абкружылі агароджу пляцоўкі. Пачуўшы голас вядучага, падцягнулася яшчэ больш гасцей. Кіроўцы ведалі, як зрабіць эфектна: колы адрываліся ад зямлі, машыны занасіла на паваротах, рык матораў гучаў па ўсёй акрузе.

Спаборніцтвы праходзілі ў рамках акцыі «Спартоўцы — за бяспеку дарожнага руху». Ведаючы гэта, падыходзіш бліжэй і здзіўляешся: такія ліхачы — за бяспеку на дарозе? Але міліцыянеры, якія стаялі побач, не пярэчылі. Надаваў упэўненасці і КАМАЗ у цэнтры пляцоўкі (на шчасце, з ім ніхто не сутыкнуўся). Да і кіроўцы, здавалася, зусім не «зялёныя», нават тыя, хто выступаў у класе R2 — «пілоты-пачаткоўцы».

Пераможцамі ў гэтай катэгорыі сталі Уладзімір Коўцік (1 месца), Марыя Зарубіна (2 месца), Раман Ермакоў (3 месца). Званне прафесіяналаў падцвердзілі Дзмітрый Баркан (1 месца), Аляксандр Цэдрык (2 месца), Аляксей Шандзюкоў (3 месца). У камандным заліку 1 месца ўзялі «Texaco Havoline», 2 — Nakayama team.

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Колы над зямлёю, рык на ўсю паркоўку: у Гродне прайшоў чацвёрты этап аўтаджымханы

Не сышлі без узнагарод і гледачы: хтосьці вярнуўся дадому з кавай ад партнёраў, хтосьці - з маторным маслам, хтосьці - з неверагоднымі ўражаннямі ад язды па трасе спаборніцтваў.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life