На Ажэшкі з 7 верасня адкрылася кавярня «Атмасфера», якая дае магчымасць наведвальнікам перанесціся ў кавярні-салоны Заходняй Еўропы першай паловы 20 стагоддзя.
Разыначка ўстановы — рамантычная атмасфера мінулага дзякуючы вінтажнаму інтэр'еру. Уладальнікі кавярні - гродзенцы-калекцыянеры рэчаў 19−20 стагоддзяў. Кожная рэч або прадмет у інтэр'еры мае сваю гісторыю. Сярод іх люстэркі, крэслы, карціны і многае іншае: тыя рэчы, якія яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму былі ва ўстановах Італіі або Францыі.
У меню ёсць гарачыя і халодныя напоі, а таксама алкаголь.
Адрас: вул. Ажэшкі 33 (каля крамы «Домашний»).
Час працы ў буднія з 8:00 да 22:00. У выхадныя з 10:00 да 23:00.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…