Абноўленай вуліцай Маладзёжнай задаволеныя аўтааматары і вадзіцелі грамадскага транспарту. А што палепшана па вуліцы для пешаходаў і веласіпедыстаў? Разбіраўся velogrodno.by.

Яшчэ ў пачатку 2019 года Гродзенскім выканаўчым камітэтам быў падпісаны план па зніжэнні бардзюрнага каменя, сярод якіх і вул. Маладзёжная. Адказнымі да выканання былі прызначаныя гродзенскае гарадское ЖКГ і Рамбудаўтадар.

Па вул. Маладзёжная мы назіраем цяпер выдатна паніжаныя бардзюры ў адным месцы (выезд з паркоўкі гасцініцы з боку піцэрыі).

Ці стане Гродна безбар'ерным? Аглядаем адрамантаваную Маладзёжную

Але з іншымі ёсць пытанні. Напрыклад, другі выезд з паркоўкі гасцініцы «Славія» веласіпедысту, інваліду ў калысцы, аднаму з бацькоў з дзіцем перасекчы па прамой, абыходзячы перашкоды, не атрымаецца, нягледзячы на тое, што і тут бардзюры панізілі.

Вышыня бардзюраў ў прамым напрамку на гэтым участку розная. Без паніжэння высокай часткі бардзюраў выезд прыйдзецца перасякаць па дыяганалі.

Ці стане Гродна безбар'ерным? Аглядаем адрамантаваную Маладзёжную

Але тут узнікае новая складанасць — прыпаркаваныя аўтамабілі. На абодвух выездах з паркоўкі гасцініцы бязладна паркуюць асабісты транспарт. На фатаграфіі ніжэй ўсе тры аўтамабіля не ў руху, а прыпаркаваны.

Ці стане Гродна безбар'ерным? Аглядаем адрамантаваную Маладзёжную

На супрацьлеглым баку вуліцы вышыня бардзюрных камянёў на шляху пешаходаў не змянілася. Хоць заезды для аўтамабіляў зроблены «у нуль».

Ці стане Гродна безбар'ерным? Аглядаем адрамантаваную Маладзёжную

Ці стане Гродна безбар'ерным? Аглядаем адрамантаваную Маладзёжную

Сярод стратэгічных мэтаў па развіццю веларуху г. Гродна ў 2017 годзе зацверджаны пункт «забеспячэнне поўнага безбар’ернага асяроддзя». Але як можна дасягнуць гэтай мэты, калі нават пры рамонце вуліцы даўжынёй 120 метраў бардзюрам надаецца ўвага выбарачна. Адзін з магчымых адказаў: «тратуар па вул.Маладзёжная з боку дома № 4 знаходзіцца па-за межамі работ, вызначаных праектам». Але чаму яго не ўключылі ў праект, калі там устаноўленыя бардзюры не адпавядаюць сучасным нормам?

«ВелоГродно» у КУП «Рамбудаўтадар» 6 жніўня накіравала ліст з просьбай паменшыць вышыню бартавога каменя (бардзюра) па ўсёй вуліцы Маладзёжная (у адпаведнасці з патрабаваннямі п. 5.4.8 ТКП 45−3.03−227−2010 «Вуліцы населеных пунктаў») для забеспячэння выгоды руху пешаходаў, веласіпедыстаў і маламабільных груп. Адказа не было.

Рамонт вуліцы скончаны. Бардзюры застаюцца на доўгія гады.