У Гродне ў Каложскім парку вандалы павалілі каменную скульптуру прысвечаную закаханым. Яе ўсталявалі ў 2014 годзе пасля пленэра разьбяроў.
Хто і калі менавіта пашкодзіў скульптуру, невядома. Паваленай яе заўважылі 5 верасня. Аўтар Уладзімір Панцялееў адзначае, што гэта першы акт вандалізму з моманту ўстаноўкі яго працы.
Скульптура прысвечаная закаханым была часткай экспазіцыі пад адкрытым небам у Каложскім парку. Першым аб’ектам тут быў каменны твор майстра «Песня пра Каложу». Ён з’явіўся ў парку летам 2013 года. У гонар дня вызвалення Гродна, 16 ліпеня 2014 года, кампазіцыю дапоўнілі яшчэ 8 аб’ектаў розных аўтараў. Іх рабілі на пленэры разьбяроў па камяні ў вёсцы Пушкары.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…