Нашмат лепш 9:8, чым 1:0: “Нёман” у захапляльным матчы абыграў “Дынама-Маладзечна”

У Гродне 5 верасня падапечныя Сяргея Пушкова атрымалі важную перамогу ў матчы з “Дынама-Маладзечна” і парадавалі заўзятараў выніковай гульнёй.

У складзе “Дынама” выступалі вядомыя гродзенскія хакеісты Баярчук, Лісічкін і Амбражэйчык. Хакеісты адзначыліся выніковымі баламі. “Нёман” у гульні паказаў характар і спачатку быў у ролі даганяючага, а пад канец другога перыяду ўпершыню выйшаў наперад і завалодаў ініцыятывай.

“Нёман” – “Дынама” 5:4 (1:2, 4:2, 0:0)

галы:

01:15 0:1 – Баярчук (Яроха, Лісічкін)
10:36 1:1 – Хільтунен (Крыскін, Туркін)
15:52 1:2 – Кучкін (Амбражэйчык, Несцераў)
28:03 2:2 – Сусла (С. Маляўка, Шышкоў)
29:29 2:3 – Зубрыцкі (Лісічкін, Летаў)
33:21 3:3 – Варывончык (Хільтунен, Туркін)
36:16 4:3 – Хурры (Крыскін, Кіслы, – бол.)
38:40 5:3 – Рэмезаў (Маліноўскі, Кіслы)
39:40 5:4 – Баярчук (Амбражэйчык, Кучкін)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

– Атрымалася вельмі відовішчная гульня з вялікай колькасцю забітых шайбаў. Але, як той казаў, калі і адна, і другая каманды закідваюць шмат шайбаў, значыць у абедзвюх каманд былі праблемы ў абароне. Грубыя памылкі ў першым перыядзе, якія мы дапусцілі, адразу ж прывялі да прапушчаным шайбаў. І што мне таксама спадабалася, мы вярнуліся ў гульню і павялі ў ліку. Але яшчэ раз падкрэслю, што ўсе забітыя нам галы былі вынікам найгрубейшых памылак у абароне. Але, як сказаў адзін трэнер – нашмат лепш 9:8, чым 1:0. Я задаволены, што ў такім проціборстве, хто больш заб’е, мы забілі на адну больш. І хлопцы малайцы, што выстаялі ў канцоўцы, калі супернік пачаў насядаць, і давялі матч да перамогі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: