У нядзелю 8 верасня футбольны «Нёман» правядзе дабрачынны матч у падтрымку дзяцей з парушэннем слыху. Супернікам гродзенцаў будзе літоўскі футбольны клуб «Рытэрай» (былы «Тракай»).

Уваход на матч будзе платным — 2 рублі. На стадыёне заўзятараў чакае аквагрым, продаж атрыбутыкі, праца аніматараў, фудкорт, а таксама конкурсы і розыгрышы прызоў.

Пачатак матчу ў 12:00. Усе грошы за прададзеныя квіткі будуць пералічаныя ў школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху