Па словах кіроўцаў, сёння раніцай на трасе М6 быў моцны туман. Пры абмежаванай бачнасці кіроўца фуры не заўважыў статак кароў, які выйшаў на праезную частку.

Пазбегнуць наезду не ўдалося, піша autogrodno.by. У сеціве з’явілася відэа наступстваў. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, але афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. Чытач t*t.by паведаміў, што збіта пяць кароў.

«Гродзенская траса, кірунак на Мінск», — напісалі ў групе «ЧП Беларусь».

У дзяжурную частку ДАІ Гродна ніякіх звестак аб гэтай аварыі не паступала, паведамілі vgr.by у аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС аблвыканкама.