3 верасня “Нёман” на сваім лёдзе буйна абыграў салігорскі “Шахцёр” – 4:0. Такім чынам падапечныя Сяргея Пушкова закінулі ў Гродне больш шайб, чым за тры стартавых матчу на выездзе.
Гродзенцы добра пачалі матч і Сусла ўжо на 46-й секундзе распячатаў вароты гасцей. На 9-й хвіліне Сяргей Маляўка павялічыў перавагу “Нёмана”.
Дзве астатнія шайбы гродзенцы закінулі ў другім перыядзе. Дакладныя кідкі за Рэмезавым і Аляксандрам Маляўка.
“Нёман” – “Шахцёр” – 4:0 (2:0, 2:0, 0:0)
1:0 – 0:46 Сусла (Варывончык, Туркін)
2:0 – 09:32 С.Маляўка (Сусла, Кіслы)
3:0 – 24:36 Рэмезаў (Равенка, Ляўша)
4:0 – 35:18 А.Маляўка (С.Маляўка, Рэмезаў).





