Другі год запар паблізу школы супрацоўнікі выяўляюць нецвярозага кіроўцу. На Багушэвіча паблізу новай школы ў пачатку дзесятай гадзіны для праверкі дакументаў быў спынены «Нісан». У кіроўцы 1988 года нараджэння меліся прыкметы алкагольнага ап’янення, яго адправілі на агляд.
Узровень алкаголю фактычна ўдвая перавышаў дазволеныя межы. У пратаколе мужчына паказаў, што выпіў напярэдадні два літры піва.
Дзяжурства і ўзмоцнены кантроль ДАІ паблізу ўстаноў адукацыі працягнуцца і на гэтым тыдні.