У апошні вечар лета ва ўнутраным дворыку былой пальчаткавай фабрыкі грала музыка, працаваў фудтрак, а мясцовыя кавярні арганізавалі месцы для адпачынку. Развітанне з летам арганізавалі дзяўчаты з фотастудыі «Фабрыка».
Ідэя зрабіць нешта падобнае з’явілася цалкам спантанна. «Проста хацелі зрабіць завяршальную вечарыну лета, каб ужо ў наступным годзе гэта стала традыцыяй», — кажа адна з арганізатарак Каця.
У будучыні яны плануюць рабіць больш такіх вечарын, але як часта яны будуць адбывацца, Каця дакладна не ведае. «У залежнасці ад ідэй плануем ладзіць разнастайныя вечарыны. З задавальненнем будзем рабіць вечарыны розных стыляў і фарматаў, запрашаць розных DJ».
Усе ўдзельнікі сёлетняй вечарыны гэта сябры і знаёмыя дзяўчат з «Фабрыкі», таму арганізаваць усё было нескладана. Арганізатаркі таксама аформілі інсталяцыі. На падрыхтоўку дакументаў пайшло шэсць дзён.
Уваход на вечарыну быў вольным, але кожны меў магчымасць ахвяраваць любыя грошы на развіццё.
Памяшканні пальчаткавай фабрыкі па вул. Маставой 31 за апошнія гады з прамысловых пераўтварыліся ў забаўляльныя. Лакацыя стала адной з самых папулярных у горадзе, тут працуе адразу некалькі кавярняў і бараў. Новыя ўстановы працягнуць там з’яўляцца, а наступным летам у дворыку з’явяцца летнія пляцоўкі.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…