Музыканты паведамілі, што размесцяць альбом у інтэрнэце 2-га верасня. Альбом пад назвай “Радыё Harodnia” будзе складацца з 12 песень. Акрамя аўтарства музыкантаў, будзе песня на верш Уладзіміра Караткевіча і дзве – на вершы Алеся Чобата.
– Мы паспрабавалі зрабіць песні больш разнастайнымі, эксперыментавалі са стылямі. Вось, напрыклад, адна з песень будзе прыбліжаная па стылі да хардкор-панка, але потым ідзе пераход у вальс. Нам хацелася неяк звязаць усе песні паміж сабой. Ідэя, што нехта слухае нейкае радыё, дзе перадаюць наш альбом, нам падалася цікавай, – расказваў перад прэзентацыяй у Мінску Алесь Дзянісаў.
“Радыё “Harodnia”. Dzieciuki прэзентавалі ў Мінску новы альбом
Тым часам на адну з песень ужо выйшаў кліп.


