У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра канфлікт на вуліцы Будзёнага паміж вадзіцелем “Мерседэса” і кіроўцам гарадскога рэйсавага аўтобуса. Кіроўца легкавіка падрэзаў аўтобус, сказаўшы, што зламалася машына.

ДАІ пачала праверку. Кіроўцу “Мэрсэдэс” за стварэнне аварыйнай абстаноўкі пазбавілі правоў на тры месяцы, а кіроўцу аўтобуса – аштрафавалі за падачу гукавога сігналу.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Ленінскі РАУС для дачы прававой ацэнкі па выкарыстанні нецэнзурнай лексікі і непрыстойных жэстаў у грамадскім месцы. Як патлумачыў кіроўца Мэрсэдэса, менавіта гэта і стала прычынай яго наступнай рэакцыі.


Водитель Mercedes подрезал и остановил автобус в Гродно. Говорит, машина сломалась