Уначы 27 жніўня 2019 года праваахоўныя органы выбылі ў адну з вёсак Салігорскага раёна, дзе ў двары аднаго з дамоў ад апёкаў памерла мясцовая жыхарка. Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці забойства 39-гадовай жанчыны.

Следчыя агледзелі месца здарэння, дом і дваровую тэрыторыю, апыталі жыхароў, зафіксавалі следавую карціну, а таксама выявілі бутэльку з рэшткамі гаручай вадкасці і іншыя фрагменты.

Па папярэдніх дадзеных, жанчына была аблітая гаручай вадкасцю, пасля ўзгарання якой атрымала цялесныя пашкоджанні і памерла на месцы.

Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю (п. 6. ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), супрацоўнікамі міліцыі затрыманы 36-гадовы гаспадар дома, які працуе газаэлектразваршчыкам. Следчыя працягваюць допыты сведак, затрыманага, збіраюць матэрыялы, якія характарызуюць яго асобу. Прызначаны экспертызы. Следства працягваецца.

Аблілі бензінам і спалілі. У Салігорскім раёне жорстка забілі жанчыну