Фотафакт: у “Баторыі” адкрыўся абноўлены кафетэрый

30 жніўня пасля трохмесячнага перапынку ў гандлёвым доме “Баторыя” адкрыўся абноўлены кафэтэрый. Установа зараз разлічана на 25 пасадачных месцаў. У меню ўсё тыя ж тарты і выпечка, а таксама выбар гарачых і халодных напояў.

«Рамонт мы зрабілі для нашых пакупнікоў, – распавядае намеснік кіраўніка” ГД Баторыя “Алена Цынцэвіч. – Над інтэр’ерам кафетэрыя працаваў дызайнер, мы пастараліся зрабіць усё, што ён хацеў рэалізаваць. Мы спецыяльна адкрылі вокны, каб можна было бачыць, як ўстанова працуе знутры, так і Савецкую плошчу. У выніку атрымалася прыемнае і светлае месца ў цэнтры Гродна, усё для людзей».

У кафетэрыі не прадаецца алкаголь.

Фотафакт: у "Баторыі" адкрыўся абноўлены кафетэрый

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: