30 жніўня пасля трохмесячнага перапынку ў гандлёвым доме “Баторыя” адкрыўся абноўлены кафэтэрый. Установа зараз разлічана на 25 пасадачных месцаў. У меню ўсё тыя ж тарты і выпечка, а таксама выбар гарачых і халодных напояў.
«Рамонт мы зрабілі для нашых пакупнікоў, – распавядае намеснік кіраўніка” ГД Баторыя “Алена Цынцэвіч. – Над інтэр’ерам кафетэрыя працаваў дызайнер, мы пастараліся зрабіць усё, што ён хацеў рэалізаваць. Мы спецыяльна адкрылі вокны, каб можна было бачыць, як ўстанова працуе знутры, так і Савецкую плошчу. У выніку атрымалася прыемнае і светлае месца ў цэнтры Гродна, усё для людзей».
У кафетэрыі не прадаецца алкаголь.







