Абвешчаны грамадскія абмеркаванні па праекту дома на скрыжаванні Горкага-БЛК. Раней жыхары суседніх дамоў выказвалі незадаволенасць новым суседствам і выказвалі шмат прэтэнзій да новабуда. Зараз матэрыялы праекта размешчаны ў адкрытым доступе. Прапановы і заўвагі прымаюцца з 2 па 26 верасня. Вынікі абмеркаванняў і рашэнне архітэктурна-городабудаўнічага савета маюць з’явіцца да 12 кастрычніка.

Па інфармацыі упраўлення архітэктуры, будаўніцтва мае на мэце завяршэнне ансамбля забудовы кальцавой развязкі на перасячэнні гарадскіх магістральных вуліц.


«У чыстым полі такое будуйце!» Чаму гараджан палохае новабуд на рагу Горкага-БЛК


Праект забудовы прадугледжвае размяшчэнне шматкватэрнага жылога дома з убудаванымі памяшканнямі і паркінгам. Размяшчэнне будынка праведзена з улікам рэльефа мясцовасці. Гэта дазваляе прадугледзець двухузроўневую паркоўку і ўбудаваныя памяшкання ўздоўж галоўнага фасада.

Будынак будзе складацца з трох секцый. Цэнтральная з 16 паверхаў і дзе бакавыя па 13 паверхаў. З боку БЛК убудаваныя памяшкання прадугледжваюцца ў два ўзроўні, што абумоўлена пераменным рэльефам мясцовасці. Першы паверх з дваровай часткі будынка займае двухузроўневы паркінг.

Па праекту высоткі на Горкага-БЛК адкрыта грамадскае абмеркаванне

У праекце прадугледжана добраўпарадкаванне тэрыторыі дзіцячымі гульнявымі і спартыўнымі пляцоўкамі, зонамі адпачынку, размешчанымі на даху паркінга. Прадугледжаны дадатковыя парковачныя месцы для абслугоўвання убудаваных памяшканняў. Таксама запраектавана высадка дрэў, кустоў, кветнікаў і зялёных газонаў, вылучэнне пешаходнай зоны.

Па праекту высоткі на Горкага-БЛК адкрыта грамадскае абмеркаванне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life