Пра беларускую кухню і «Купалінку». Што дэпутаты думаюць пра гродзенскі грамадхарч?

Калі тры гады таму ў Гродне ўвялі бязвізавы рэжым, грамадскае харчаванне адным з першых трапіла пад пільную ўвагу і патрабавала сур’ёзных зменаў. Меню на замежных мовах, персанал з веданнем як мінімум польскага і ангельскай, і разам з тым выгадныя і смачныя прапановы для гасцей абласнога цэнтра. Гродзенскія дэпутаты асабіста праверылі развіццё дзяржаўных і прыватных кропак грамадскага харчавання, гасцініцы і гатэлі, распавядае grodnoplustv.by.

Апарт-гатэль Сямашка знаходзіцца ў выгадным месцы. Цэны на нумары адпаведныя. Ва ўсіх апартаментах убудаваная кухня. А тыя, хто на адпачынку не любіць праводзіць каштоўны час ля пліты, могуць спусціцца ўніз у лаундж-кафэ «Барашка» з пераважна ўсходняй кухняй. Тут падаюць лепшыя стравы каўказскай кухні: далма, плоў, шашлык з бараніны, манты і многае іншае.

Што тычыцца беларускай кухні, ёсць рэстаран «Беласток». Пакуль ён адзіны ў Гродне, дзе зрабілі ўпор менавіта на традыцыйныя стравы і напоі. Ён прымае гасцей ўсяго тры месяцы. Карыстаецца попытам не столькі ў турыстаў, колькі ў саміх жыхароў абласнога цэнтра. На кожным кроку можна пакаштаваць піцу, сушы, кітайскую локшыну, а вось падрумяненыя дранікі або бліны з мачанкай на гастранамічнай карце Гродна практычна раскоша. «Беласток» першы і адзіны рэстаран, здольны паказаць усю атмасферу нашай краіны.

— «Беласток» славіцца сваімі шумнымі вясёлымі гуляннямі, якія праходзілі. Заўсёды выступалі велізарныя ансамблі і групы. Мы да гэтага імкнемся. Я думаю, да новага меню асенне-зімовага мы зможам паўнавартасна запусціць жывую музыку. Гэта беларускі рэстаран, можа, гуслі нейкія будуць, цымбалы, каб людзі змаглі атрымаць здзіўленне і маглі дакрануцца да беларускай культуры, — кажа Аляксандр Зайцаў, намеснік дырэктара.


«Стэйкі, цэзар, піцы-ролы». Што гродзенскія фудблогеры думаюць пра наш грамадхарч


У Гродне працуе больш за 350 аб’ектаў харчавання агульнай даступнасці. У бліжэйшы час чакаюцца адкрыццё яшчэ трох устаноў. Прадпрымальнікі ў сферы грамадскага харчавання ўсё роўна арыентуюцца, у большасці сваёй, на турыста. Уводзяць абедзенныя меню і сняданкі. Асобную нішу занялі фудтракі. Увесну на аўкцыёне была барацьба за месцы, дзе размесцяцца невялікія фургоны з напоямі і ежай.

— Хацелася б, каб адчынілася хоць адна ўстанова, якая спецыялізавалася б на беларускай кухні. У нас ёсць, але яна адна. У гэтым кірунку хацелася б, каб грамадхарч развіваўся, — кажа Надзея Грэбень, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама.

— У нядаўнім мінулым досыць запушчаны харчовы магазін за некалькі месяцаў рэанімаваны. З добрым асартыментам тавараў. Аб’ект «Купалінка» рэнтабельны, наведвальны, рамантуецца ўсё за кошт уласных сродкаў. Ніякіх знешніх запазычанняў не трэба. Досыць паспяхова канкуруе і дзяржаўны гандаль, і крокавай даступнасці, эканамічна выжываюць пры ўмове, што гэта граматнае рашэнне пры вылучэнні гэтых аб’ектаў, і правільная граматная палітыка, — распавядае Барыс Фёдараў, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, аб канкурэнцыі паміж прыватным і дзяржаўным грамадхарчам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025