У школах 9-10 верасня пройдуць вучэбныя эвакуацыі падчас акцыі “Адзіны дзень бяспекі”. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак.

“З 9 па 10 верасня ў час “Адзінага дня бяспекі” ва ўсіх школах запланавана правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі людзей на выпадак ўзнікнення пажару, у тым ліку і пры ўдзеле работнікаў МНС “, – сказаў Васіль Сіўчак. Выратавальнікі ў гэтыя дні таксама будуць праводзіць класныя гадзіны, дзе пагавораць з дзецьмі аб правілах бяспекі, піша belta.by.

Як паведамлялася, акцыя “Адзіны дзень бяспекі” пройдзе ў Беларусі 1-10 верасня. У гэтыя дні правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па навучанню паводзінам ва ўмовах НС, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару – на небяспечных аб’ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэле- і радыёэфіры.

Падчас акцыі рэспубліканскія органы дзяржкіравання і грамадскія аб’яднанні правядуць тэматычныя дні. 2 верасня гэта будуць Мінадукацыі і Мінкульт, а завершаць тэматычныя дні 9-10 верасня МНС, Міністэрства аховы здароўя, БДПТ і ТРВОД.