Гродзенскія хакеісты 27 жніўня пацярпелі чарговую паразу ў чэмпіянаце Беларусі. У другім туры ў Магілёве падапечныя Сяргея Пушкова нечакана прайгралі мясцовай камандзе.
Як і ў першым матчы чэмпіянату з «Юнацтвам», зыход сустрэчы ў Магілёве вырашыў трэці перыяд. У заключнай дваццаціхвілінцы гаспадары здолелі закінуць у вароты гродзенцаў тры безадказных шайбы.
«Магілёў» — «Нёман» 3:1 (0:0, 0:1, 3:0)
галы:
30:58 0: 1 — Бажко (Сусла, Хуррам)
42:59 1: 1 — Каз’янін
51:25 2: 1 — Андрушчанка (Ягораў, — бол.)
56:00 3: 1 — Каз’янін (Мірошкін, Валько)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Хачу павіншаваць калегу з перамогай. Лічу, што гэта была добрая, заслужаная перамога. Хачу таксама падзякаваць і нашых заўзятараў, якія сюды прыехалі для таго, каб нас падтрымаць. На жаль, мы не змаглі парадаваць іх сёння добрай гульнёй, перамогай. Але ўсё роўна дзякуй ім за падтрымку.
Калі казаць па гульні, то мы даволі нядрэнна пачалі. Было шмат магчымасцяў забіваць, але ўжо другую гульню ў нас нападнікі страляюць халастымі патронамі, не могуць забіць. Гэтую праблему трэба вырашаць ужо ў бліжэйшы час. Нуль галоў ад нападнікаў - гэта катастрафічна мала. Ствараючы моманты, але не забіваючы, адразу знікае ўпэўненасць. Думаю, што мы гэта пройдзем і падыдзем да наступных матчаў у лепшых кандыцыях, з пункту гледжання рэалізацыі момантаў якія стваралі. А так, яшчэ раз з перамогай гаспадароў».
Наступны матч «Нёман» правядзе ў апошні дзень лета ў Лідзе, дзе сустрэнецца з аднайменнай камандай.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…