З 1 верасня павялічыцца тарыфная стаўка першага разраду для работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамляе ont.by. У верасні яна павялічыцца на 12,6%, або да 41 рубля. Пра гэта распавёў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын.
Ён адзначыў, што на гэтыя мэты пойдуць, у тым ліку сродкі, зэканомленыя ад правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Выдаткавана было амаль на сто мільёнаў рублёў менш за запланаваную суму. Гэта прыкладна траціна грошай, якія трэба да канца года дадаткова вылучыць з бюджэту на павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду.
Па разліках урада, павышэнне тарыфнай стаўкі (пры захаванні цяперашняй сярэдняй заработнай платы па краіне) дазволіць выканаць даручэнне Лукашэнкі, каб зарплата бюджэтнікаў захоўвалася на ўзроўні 80% да сярэдняй зарплаты.
Тарыфная стаўка першага разраду — гэта нарматыў, ад якога залежыць аплата працы бюджэтнікаў. Тарыфную стаўку памнажаюць на спецыяльны каэфіцыент (ён свой у кожнага работніка) і атрымліваюць выніковы аклад. Ад яго, у сваю чаргу, залежаць прэміі і іншыя выплаты, піша t*t.by.
У апошні раз памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый павышалі з 1 траўня — з 35,5 да 36,4 рубля, раней — з 1 кастрычніка мінулага года — з 34 да 35,5 рубля.
З 2020 году зьменіцца схема аплаты працы бюджэтнікаў. З 1 студзеня наступнага года тарыфную стаўку першага разраду заменяць на базавую стаўку, якая складзе 180 рублёў, а замест 27-размерной адзінай тарыфнай сеткі увядуць 18-разрадную.