Мужчына з Гродна, які праславіўся ў інтэрнэце, калі без штаноў прыйшоў на Цэнтральны рынак гандляваць акулярамі, расказаў праграме «Тревожная кнопка», навошта ён гэта зрабіў.
Раман (так завуць героя) кажа, што ў той дзень ён патрапіў у інфекцыйны шпіталь, адкуль мусіў паўаголеным бегчы на рынак прымаць тавар. Па версіі міліцыі, мужчына быў нецвярозы.