На Шчучыншчыне хлопец скраў амаль 900 літраў паліва з прыватных двароў

23-гадовы жыхар Шчучынскага раёна здзейсніў серыю крадзяжоў паліва з прыватных падворкаў, усяго выкраў амаль 900 літраў паліва.

У адзіночку ў сваім родным аграгарадку Васілішкі ён уначы прабраўся ў гаспадарчую пабудову да аднавяскоўца, кіроўцы-міжнародніка. Паводле звестак УУС, ноччу ён скраў з гаража 210 літраў дызельнага паліва.

Далей хлопец даведаўся, што ў яшчэ аднаго аднавяскоўца ў гаражы захоўваецца 600 літраў «дызеля». Ацаніўшы аб’ёмы гаручага, зламыснік узяў з сабой 21-гадовага змоўшчыка, таксама, ноччу, яны вынеслі паліва.

Акрамя таго, высветлілі, што падазраваны краў і ў суседнім Воранаўскім раёне ў вёсцы Місевічы. У адзіночку ён забраў 70 літраў «саляры» і 3 літры бензіну.

Асобу зламысніка выявілі па адбітках пальцаў. Зараз у дачыненні да яго распачата крымінальная справа, выкрадзенае канфіскавалі.

Падзяліцца
Меткі: злачынства

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025