23-гадовы жыхар Шчучынскага раёна здзейсніў серыю крадзяжоў паліва з прыватных падворкаў, усяго выкраў амаль 900 літраў паліва.
У адзіночку ў сваім родным аграгарадку Васілішкі ён уначы прабраўся ў гаспадарчую пабудову да аднавяскоўца, кіроўцы-міжнародніка. Паводле звестак УУС, ноччу ён скраў з гаража 210 літраў дызельнага паліва.
Далей хлопец даведаўся, што ў яшчэ аднаго аднавяскоўца ў гаражы захоўваецца 600 літраў «дызеля». Ацаніўшы аб’ёмы гаручага, зламыснік узяў з сабой 21-гадовага змоўшчыка, таксама, ноччу, яны вынеслі паліва.
Акрамя таго, высветлілі, што падазраваны краў і ў суседнім Воранаўскім раёне ў вёсцы Місевічы. У адзіночку ён забраў 70 літраў «саляры» і 3 літры бензіну.
Асобу зламысніка выявілі па адбітках пальцаў. Зараз у дачыненні да яго распачата крымінальная справа, выкрадзенае канфіскавалі.