Міліцыя высвятляе асобу мужчыны, які 15 жніўня каля 16:00 скраў кашалёк з пакінутай без нагляду на газоне сумачкі.
Усё адбылося ў агратурыстычным комплексе ў вёсцы Каробчыцы каля Гродна. У партманэ было 5 долараў ЗША і 80 рублёў. Разам з мужчынам, якога шукаюць, была жанчына на фота ніжэй.
Усю інфармацыю УУС просяць паведамляць па тэлефонах: +375 29 580−48−36, +375 29 268−06−40, +375 29 288−62−08 або 102.