Учора каля 3 гадзін дня ў Ваўкавыскім раёне паблізу аграгарадка Вярэйкі ў кювеце апынуўся Volkswagen з трыма пасажырамі і кіроўцам, паведамляе ДАІ.
Папярэдне выяўлена, што 27-гадовы мужчына, які рухаўся па аўтадарозе «Эймінаўцы-Вярэйкі», не правільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Акрамя кіроўцы ў машыне знаходзіліся 3 пасажыра. 18-гадовая дзяўчына атрымала вывіх сцягна і удар паяснічнай вобласці, а кіроўца — удар груднога аддзела пазваночніка і пералом костак твару. Іх шпіталізавалі ў раённую бальніцу. Дарэчы, пацярпелыя не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Дзве іншыя дзяўчыны 1997 нараджэння сур’ёзных траўмаў не атрымалі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.