Гродзенскі «Нёман» у суботу 24 жніўня на поўначы краіны згуляў у безгалевую нічыю з «Віцебскам». Жоўта-зялёныя не ведаюць перамог ужо ў пяці запар матчах.

«Віцебск» — «Нёман» — 0: 0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігорь Кавалевіч пасля матчу:

— Па гэтай гульні нельга быць незадаволеным нічыйным вынікам. «Віцебск» меў перавагу, «Нёман» праявіў характар, улічваючы нашы кадравыя праблемы, улічваючы, што нам прыйшлося перастройвацца па ходзе гульні. І мы гулялі пад вялікім ціскам. Хоць, у нас былі сёння нядрэнныя падыходы, якія мы маглі завяршыць лепш. Але я задаволены, як хлопцы паставіліся да гэтага матчу.

Пасля 19 тураў у чэмпіянаце краіны «Нёман» працягвае знаходзіцца на 8-м радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 23 ачкі.

Свой наступны матч падапечныя Ігара Кавалевіча правядуць у Гродне 1 верасня і будуць прымаць «Дынама-Мінск».