Навіны

У Гродне агучылі прысуд за дзедаўшчыну ў вучэльні алімпійскага рэзерву

У Гродне асудзілі траіх навучэнцаў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву — за злоснае хуліганства, аднаго з іх — яшчэ і за рабаванне. Пацярпелыя — спартсмены 14−16 гадоў.

Усім абвінавачваным інкрымінавалі злоснае хуліганства па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, аднаму з іх паставілі ў віну асабліва злоснае хуліганства па ч.3 арт.339 і рабаванне па ч.1 ст. 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дваім абвінавачаным суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прызначыў пакаранне ў выглядзе 2 гадоў 6 месяцаў і 2 гадоў 3 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Трэцяму — у выглядзе 3 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе пракуратура.

Па амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі з кожнага абвінавачанага знята па 1 годзе пакарання. Абвінавачаным па 19−20 гадоў, іх шматлікія ахвяры — дзеці ад 14 да 16.

Дзедаўшчыну ў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву выявіла пракуратура пры праверцы ў канцы 2018 года. Некаторыя навучэнцы неўзабаве пасля паступлення забіралі дакументы. Юныя спартсмены растлумачылі гэта гвалтам з боку вучняў старэйшых курсаў.

З верасня 2017 г. па кастрычнік 2018 года абвінавачваныя збівалі малодшых вучняў кулакамі ў грудзі і спартыўным абуткам па ягадзіцах, білі нават у баксёрскіх пальчатках — за беспарадак ў пакоі, непаспяховасць, спазненні на трэніроўкі.

Усё адбывалася ў інтэрнаце на вуліцы Паповіча. «Праверка паспяховасці» праходзіла позна вечарам — з 22.30 да 23 гадзін. У справе — больш за 10 эпізодаў. Акрамя гэтага, адзін з абвінавачаных, Варановіч, у траўні 2018 года доўгі час наносіў аднаму з пацярпелых парэзы нажом, піша t*t.by. Многія бацькі даведаліся аб тым, што адбывалася, толькі ў зале суда.

У лістападзе 2018 года Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб хуліганстве па ч.1 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь.

Дырэктара вучэльні і яго намесніка звольнілі, а службовым асобам упраўлення спорту і турызму аблвыканкама абвясцілі дысцыплінарныя спагнанні.

Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025