Навіны

Румас: Праграму інтэграцыі з Расеяй апублікуем, каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту

Праект праграмы інтэграцыі з Расіяй урад плануе ўнесці на разгляд прэзідэнта 27 жніўня, піша t*t.by.

— Мы ў аўторак ўжо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для яго ўхвалення для таго, каб ужо ў пачатку верасня прэм’ер-міністры парафіявалі гэтую праграму дзеянняў, — распавёў кіраўнік урада Сяргей Румас.

Па словах Румаса, у праграме закладзены прынцып «дзве краіны — адзін рынак». У ёй няма пытанняў палітычнага характару. Згодна з гэтай праграмай дзеянняў, дзяржаўныя органы павінны распрацаваць 28 дарожных картаў па розных сектарах эканомікі.

— Я думаю пасля парафіявання праграмы ўрады дзвюх краін апублікуюць яе для таго, каб у грамадскасці былі знятыя асцярогі з нагоды пытанняў суверэнітэту і іншых.


Кіраўнік расійскага Мінфіна звязаў прадастаўленне крэдыту Беларусі з інтэграцыяй


— Прадпрыемствы на агульным рынку павінны працаваць на роўных умовах. Пад роўнымі ўмовамі мы разумеем аднолькавыя цэны на энэрганосьбіты, аднолькавую падатковую нагрузку, аднолькавыя рэгулятарныя патрабаванні. Гэта той набор інструментаў, які дазволіць атрымаць беларускім прадпрыемствам роўны доступ на расійскі рынак. Ну, і, натуральна, гэта дарога з двухбаковым рухам — расійскія прадпрыемствы без дадатковых бар’ераў змогуць прысутнічаць на беларускім рынку, — растлумачыў Румас.


Лукашэнка пашырыў бязвізавую зону на захадзе Беларусі і папрасіў паскорыць інтэграцыю з Расіяй


Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025