Навіны

Гродзенца, якому ампутавалі ягадзіцу пасля траўм, дапыталі ў рэанімацыі

Гродзенца Дзяніса Лук’янава, у якога здарыўся канфлікт з амапаўцамі на аўтамабільным фэстывалі SunDay, дапыталі следчыя амаль адразу пасля чарговай апэрацыі, піша s**boda.org.

«Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя»

У пятніцу, 23 жніўня, Дзянісу зрабілі чарговую апэрацыю на назе.

«Яго чысьцяць, перавязваюць. Падчас чысткі зразаюць частку цягліцаў, бо яны заражаныя. Чысьцяць адмерлую плоць на назе… У яго ўся нага парэзаная. Ужо паўягадзіцы няма», — кажа стрыечная сястра.

Увечары яго наведалі родная сястра і жонка, каб пакарміць, зрабіць гігіенічныя працэдуры. Мужчына яшчэ не адышоў ад наркозу і нават не адразу пазнаў сваякоў.

«Пытаўся: „А які сёньня дзень? А што, я зноў на апэрацыі? Мяне зноў чысьцілі?“. Быў у трызьненьні», — кажа Дар’я.

Аднак у палату да Лук’янава прыйшлі шэсьць мужчын у цывільным, не прадставіліся і папрасілі сваякоў выйсьці. Як яны потым зразумелі, гэта сьледчыя прыйшлі на допыт.

«Яны [сваякі — РС] мне звоняць у паніцы. „Тут міліцыі панаехала. Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя. Ніхто ксіву не паказаў. Без пагонаў. З тэчкамі, з торбамі. Усіх выгналі“. У яго быў шок», — пераказвае словы сваякоў Дар’я.

«Ён ня можа даваць ніякіх уцямных паказаньняў»

Допыт доўжыўся чатыры гадзіны і датычыўся скаргі Дзяніса ў Сьледчы камітэт і пракуратуру наконт ягонага зьбіцьця апамаўцамі. У палаце акрамя яго і сьледчых нікога не было, нават лекараў ці мэдсёстраў. Асобна дапыталі таксама Дар’ю і жонку Дзяніса Юлію.

Сваякі сумняюцца, што Дзяніс знаходзіўся ў адэкватным стане, бо яшчэ не адышоў ад наркозу.

«Я хачу даведацца, ці даў загадчык аддзяленьня дазвол на допыт. Чаму ў нас, у сваякоў, не запыталіся дазволу? Ці можа ён у такім стане даваць паказаньні?.. Чалавек у рэанімацыі. Два тыдні ў шпіталі. Жахлівыя болі… Ён ня можа даваць ніякіх уцямных паказаньняў», — разважае Дар’я, юрыст па прафэсіі.

Убачыцца зь Дзянісам пасьля допыту сваякі так і ня здолелі. Пазваніць яму непасрэдна ў рэанімацыю таксама нельга, бо ў пацыэнтаў забіраюць тэлефоны.

«Мэдсёстры казалі: „Мы закрываем шпіталь. Выходзьце“. Не. Ім было ўсё роўна. Чалавек ня еў суткі да апэрацыі. Ён хоча есьці. Ён хоча піць», — распавядае Дар’я.

Як пазьней патлумачыў Дар'і загадчык аддзяленьня рэанімацыі, сьледчыя могуць дапытваць пацыента, калі ён знаходзіцца ў прытомнасьці.

Дар’я дадае, што яна розгаласам хоча выратаваць жыцьцё брату і пакараць вінаватых. Запэўнівае, што палітыкі ў ейных дзеяньнях няма.

«Мой бацька вядомы ў горадзе апазыцыянэр [Мікалай Салянік, былы сябар АГП — РС]. У мяне лекары пытаюцца: „Якія інтарэсы вы перасьледуеце?“ Я ім паўтараю, што хачу справядлівасьці. Палітыкі тут няма. Я не супрацоўнічаю з партыяй майго бацькі», — кажа Дар’я.

Як піша Эўрарадыё, у прэс-службе горадзенскай міліцыі адказалі, што пра сытуацыю ня ведаюць, і паабяцалі даць камэнтар у панядзелак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024