Горад

Гродзенскія актывісты прапаноўваюць уладам і прыватнікам ажывіць пляцоўку на Леванабярэжнай

Апошнім часам гродзенцы актыўна абмяркоўваюць пракаты электратранспарту на Савецкай плошчы і інцыдэнты, якія там адбываюцца. Мясцовыя актывісты Яўген Філімонаў і Дзмітрый Бандарчук прапануюць гарадскім уладам і прыватнікам звярнуць увагу на пустую пляцоўку на Леванабярэжнай і прыцягнуць туды людзей.

Пасля некалькіх выпадкаў траўміравання пешаходаў на плошчы мясцовыя ўлады забаранілі пракат электракартаў і электраскутараў. Яўген Філімонаў лічыць, што інакш паступіць было нельга — бяспека важная. «Але рашэнне ўсё ж аднабокае», — піша Яўген у сябе ў фэйсбуку.

Ён звяртае ўвагу, што электратранспарт — трэнд гэтага лета не толькі ў Гродне. На яго думку, «гэта напаўняла турыстычны Гродна нейкай экалагічнасцю, цывілізаванасцю і сучаснасцю».


Женщина, которую сбили на электрокарте в центре Гродно, обратилась к медиками и в милицию


Яўген прапануе раскідаць пункту пракату па розных месцах, выкарыстоўваючы практыку аўкцыёнаў для фудтракаў, а атрыманыя грошы накіраваць на добраўпарадкаванне зон адпачынку — напрыклад Каложскі парк, лесапарк Румлёва, Хімвалакна або на Альшанцы.


На Советской площади запретили электрокарты


«Прапаную адным з месцаў пракату зрабіць сквер на Леванабярэжнай. Гэта месца ў цэнтры горада даўно чакае гараджан. Магчыма, вучоба бяспечнай язды на новым сучасным відзе транспарту можа стаць кропкай развіцця гэтага чароўнага і зручнага месца. Не забываем, што ў Кастрычніцкім раёне пасля продажу гасцініцы „Гродна“ няма зручнага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Можа, неўзабаве тут з’явяцца фудтракі, кінапаказы або фрымаркеты», — піша Яўген.

Фрагмент пляцоўкі на Леванабярэжнай

«Народ падцягнецца, калі нешта прыдумаць для ажыўлення»

Вулічны музыкант Аляксандр Зімін ідэю прасоўвання Леванабярэжнай прапаноўваў яшчэ ў мінулым годзе.

«Я пісаў пра неабходнасць асваення гэтага месца, калі абмяркоўвалася ідэя перанесці туды фудтракі. Мяне тады ледзь не задзяўблі: далёка ад цэнтра, няма чаго рабіць, ніхто не пойдзе, нікому не трэба. Правільна, зараз там сапраўды няма чаго рабіць. Але калі паставіць хаця б адзін фудтрак, пракат самакат і гіраскутараў, палатку з марозівам і напоямі, яшчэ нешта прыдумаць для ажыўлення — народ падцягнецца. З іншага боку, прыйдзецца пралічваць, як зрабіць так, каб людзі былі, але іх не стала столькі, што знікне сэнс у пераносе пляцоўкі з Савецкай».

А вы б пайшлі адпачываць на Леванабярэжную?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025