Беларускі паралімпіец Дзмітрый Рышкевіч загінуў у Аўстрыі на афіцыйнай трэніроўцы ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па веславанні акадэмічным. Абставіны гібелі 33-гадовага спартсмена-вазочніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.
Дзмітрый Рышкевіч — майстар спорту Рэспублікі Беларусь па веславанні акадэмічным. У 2003 годзе ён трапіў у аўтамабільную аварыю і толькі цудам застаўся жывы. Пасля гэтага перанёс каля дваццаці аперацый і ўсё ж вярнуўся ў спорт, зараз ужо паралімпійскі.
Неаднаразова станавіўся чэмпіёнам і прызёрам міжнародных спаборніцтваў па веславанні акадэмічным на трэнажорах «Канцэпт».