Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аб’яўляе набор добраахвотнікаў для працы ў атрадзе хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Валанцёрамі атрада могуць быць паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь без сур’ёзных захворванняў і супрацьпаказанняў да фізічных нагрузак. Вітаецца наяўнасць асабістага транспарту і вопыту працы ў дадзенай галіне.

Неабходныя асабістыя якасці: сумленнасць і адкрытасць, камунікабельнасць, адаптыўнасць, жаданне вучыцца і развівацца, уменне працаваць у камандзе.

Члены атрада будуць навучаны навыкам аказання першай дапамогі, працы ва ўмовах НС, пошуку згубленых людзей. Дзейнасць атрада ўключае: аказанне першай дапамогі і першай псіхалагічнай дапамогі пацярпелым у НС, навучанне насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі, удзел у значных мерапрыемствах горада і вобласці з мэтай прадухілення або своечасовага рэагавання на НС, арганізацыю дзяжурстваў у перыяды, звязаныя з рызыкай ўзнікнення НС (экстрэмальна высокіх/нізкіх тэмператур, галалёдзіцы і да т.п.), арганізацыя работ па пошуку згубленых людзей, выезды на навучанне ў іншыя рэгіёны Беларусі, супрацоўніцтва з калегамі з іншых абласцей і за мяжой.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах: 8 (0152) 74 35 34, +375 29 8 820 477.