У сувязі з пашкоджаннем помнікаў на двухсотгадовых могілках у Лідзе раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу. Былі разбітыя дзясяткі магіл.
Праз некаторы час у следчых атрымалася выявіць тых, хто здзейсніў гэты ўчынак. На могілкі панадзіліся дзеці - 10-гадовы хлопчык і яго 7-гадовая сястра, піша lidanews.by.
— Яны пражываюць недалёка ад могілак, — кажа начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лідскага РАУС Іван Пыш. — У адзін з дзён дзеці каталіся на ровары і зайшлі на месца пахаванняў. Паблізу хлопчык знайшоў малаток і пачаў правяраць помнікі на трываласць. Такое свавольства яму спадабалася: пасля разам з сястрой ён прыязджаў на могілкі яшчэ некалькі разоў.
У дадзены час супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта праводзіцца праверка. Крымінальная справа будзе спынена ў сувязі з тым, што яго фігуранты яшчэ не дасягнулі ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць. Пакуль не вядома, ці панясуць пакаранне бацькі, якія не ўпільнавалі паводзіны сваіх дзяцей.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…