Спецыялісты: паветра ў Гродне чыстае

Стан атмасфернага паветра ў Гродне — добрае, здавальняюча адзначаюць спецыялісты. Заборы пробаў паветра робяцца штодня чатыры разы на суткі на трох дыскрэтных станцыях назірання за станам атмасфернага паветра і адной аўтаматычнай. І гранічна дапушчальная канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў не бывае не тое, што перавышаная — а нават блізка не падыходзіць да крытычных адзнакаў, піша grodnoplustv.by.

— Назіранне у нас праводзіцца па асноўных забруджвальных рэчывах: дыяксід азоту, аксід вугляроду, цвёрдыя часціцы і ў летні перыяд у нас яшчэ праводзіцца назіранне за фармальдэгідам і за спецыфічнымі забруджвальнымі рэчывамі - аміяк. Таму што ў нас зона ўплыву прадпрыемства «Азот». Па цвёрдым часціцам у нас перавышэння няма, звычайна яго не бывае. Па аксіду вуглярода — 0,1 — 0,3 ГДК максімальна разавая, гэта значыць, калі ГДК 5000 мкг/м3, то ў нас — да тысячы значэння, нават менш, — кажа Людміла Макей, начальнік аддзела філіяла «Гроднааблгідрамет».

Станцыі назірання за станам паветра ў горадзе размяшчаюцца ў некалькіх кропках — па вуліцы Магістральнай — недалёка ад прадпрыемства «Азот», паблізу пазменнай школы — у цэнтры горада Гродна, і яшчэ адна — у раёне плошчы Дзекабрыстаў. Устаноўлены яны былі тут яшчэ ў мінулым стагоддзі, у 70−80 гадах. У хуткім часе, паабяцалі спецыялісты, у Гродне з’явіцца больш аўтаматычных станцый, якія будуць аналізаваць стан атмасфернага паветра, што дазволіць яшчэ больш якасна адсочваць сітуацыю і ў выпадку неабходнасці, прымаць меры як мага хутчэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025