Беларускі ўрад прыняў пастанову (№ 525 ад 7 жніўня 2019-га) «Аб зацверджанні спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў». Яна ўводзіць змены ў школьнае жыццё.
З дакумента вынікае, што забараняецца 2-я змена ў I, II, V, IX-XI класах, а таксама ў VIII класах з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні. Яна дапускаецца толькі ў VI-VII класах, але пры ўмове забеспячэння «аптымальнага рэжыму навучання». Што да факультатыўных заняткаў, то яны павінны праводзіцца ў дні з найменшай колькасцю вучэбных заняткаў, піша euroradio.fm.
Яшчэ адно новаўвядзенне — забарона праводзіць заняткі па фізкультуры два дні запар у адным класе. Таксама нельга іх праводзіць больш за адзін раз на тыдзень першымі або апошнімі навучальнымі заняткамі. Урадавай пастановай забароненыя кантрольныя ў пятніцу, а таксама на апошніх гадзінах вучэбных заняткаў.
Вучні I-IV класаў не павінны сядзець увесь год на адным месцы. Іх павінны рассаджваць з улікам росту і рэкамендацый лекара. Адбывацца гэта будзе ў верасні і студзені.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…