Упершыню фестываль «Іўеўскі памідор» прайшоў два гады таму. У гэтым годзе свята пройдзе ў суботу 17 жніўня, піша sb.by.

Будзе касцюміраванае шэсце па вуліцах горада, конкурсы на хуткае паглынанне памідораў, на найлепшую памідорную страву і на самы вялікі вырашчаны памідор, фотаконкурс «Я і памідор».

У суботу ў Іўі зладзяць бітву памідорамі

Сёлета ў Іўі зладзяць і масавую бітву памідорамі, як на іспанскай Ла Тамаціна, распавяла Святлана Кішкель, намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама.

У суботу ў Іўі зладзяць бітву памідорамі
Фота Reuters

Таксама на свяце будзе дзіцячая памідорныя эстафета «Сіньёр Памідор — наш вялікі чэмпіён», канцэрт гурта «Дразды» і палёты на паветраным шары- «памідоры». Арганізатары запрашаюць далучыцца да памідорнага свята ўсіх ахвочых.