Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

16 жніўня гродзенскія археолагі падзяліліся навіной аб знаходцы на тэрыторыі Старога замка. На раскопе каля месца, дзе была вежа Вітаўта, знайшлі каменныя ядры. Паводле здагадак археолагаў, такімі снарадамі маглі карыстацца ў час аблогі гродзенскага замка ў канцы 14 стагоддзя.

Археолагі лічаць, што ядра на тэрыторыі замка апынуліся ў выніку барацьбы Вітаўта і Ягайлы ў канцы 14 стагоддзя.

Падобныя каменныя ядры ў Старым замку знаходзілі савецкія і беларускія археолагі і раней. Цяпер іх можна ўбачыць каля гармат ля ўваходу ў музей у Старым замку. Сённяшнія знаходкі пакуль ляжаць недалёка ад будаўнічай пляцоўкі.

Такімі ядрамі маглі абстрэльваць крэпасць: на Старым замку ў Гродне новыя цікавыя знаходкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life