Каля двух гадзін ночы 23-гадовы гродзенец каменем разбіў шкло ў кіёску на вуліцы Гарнавых. Малады чалавек ішоў дахаты ад сяброў, будучы п’яным. Навошта кідаў камень у ларок не памятае. А ўсё, што адбываецца, бачыла жанчына, якая працуе на тытунёвай фабрыцы, аб чым яна паведаміла супрацоўнікам дэпартамента аховы. Неўзабаве зламыснік быў затрыманы міліцыяй, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Прычыненую шкоду ацанілі ў 155 беларускіх рублёў. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
Дарэчы, менавіта гэты ж тытунёвы кіёск ўжо падвяргаўся нападу два месяцы таму. Па сцэнары ўсё адбывалася адзін у адзін: п’яны грамадзянін разбівае шкло, пільная супрацоўніца бачыць тое, што адбываецца, і паведамляе ў міліцыю, зламыснік затрымліваецца, у дачыненні да яго ўзбуджаецца крымінальная справа.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…