Учора мы публікавалі інфармацыю аб вышуку мужчыны, які 10 жніўня ў «Cool Bar» па вуліцы Перамогі сеў за столік, выпіў чужы кактэйль, а затым яму на вочы трапіўся жаночы заплечнік. Менавіта яго і прыхапіў з сабой грамадзянін. Заплечнік належаў мясцовай жыхарцы 1999 года нараджэння, у якім былі партманэ, пашпарт і 25 беларускіх рублёў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Ужо ўвечары мужчына сам прыйшоў у міліцыю, бо пабачыў сябе ў інтэрнэце. Паводле яго слоў, ён адпачываў са знаёмымі, а потым пераблытаў столікі: выпадкова сеў за чужы, выпіў не свой кактэйль, а калі сябры не прыйшлі, і, ўбачыўшы пакінуты заплечнік на канапе, вырашыў забраць яго. На самай жа справе рэчы належалі іншым людзям, якія пайшлі танцаваць.