У Гродне 10 жніўня ў «Cool Bar» па вуліцы Перамогі, 35 прыйшоў невядомы мужчына. Знаходзячыся ўнутры, ён сеў за столік, выпіў чужы кактэйль, а затым яму на вочы трапіўся жаночы заплечнік, які ён і забраў, паведамляе УУС.

Заплечнік належаў мясцовай жыхарцы 1999 года нараджэння. У ім былі партманэ, пашпарт і 25 беларускіх рублёў. Мужчына сышоў у невядомым накірунку.

Міліцыя просіць: калі вы пазналі грамадзяніна на фота і відэа, паведаміце пра гэта па тэлефонах: 8- (0152) -79−78−05, + 375−29−589−09−01 або + 375−33−655−655 -0. Мужчыну, які забралі заплечнік, рэкамендуюць самому прыйсці ў праваахоўныя органы.