У суботу, 24 жніўня, а 14.00 у салоне шпалер і дэкору «Квітней» пройдзе дабрачынны семінар «Дызайн для жыцця 2.0»
Гэты семінар асабліва актуальны для тых, каго чакае рамонт, хто плануе куплю кватэры або хоча проста даведацца пра апошнія тэндэнцыі ў дызайне інтэр'еру.
На семінары падкажуць, як стварыць дом мары з «бяздушнай бетоннай скрынкі», якія памылкі часцей за ўсё ўзнікаюць у працэсе рамонту. Вы зможаце атрымаць адказы на самыя «хворыя» пытанні і правесці час у прыемнай кампаніі за кубкам духмянай кавы.
Уваходным квітком на мерапрыемства будзе ахвяраванне (рэкамендаваная сума 50 Br) на рахунак фонду для дапамогі ў будаўніцтве першага ў Беларусі Дома Міласэрнасці для невылечных анкахворых пацыентаў хоспіса.
Колькасць месцаў абмежавана, абавязковая рэгістрацыя на сайце.
Партнёры мерапрыемства: @cascad_by, @kvitney, @openini_hrodna, @yurkas_grodno
Арганізатары: @design_studio_deconova, @cascad_by, @kvitney, @openini_hrodna, @yurkas_grodno, @life_care_center_grodno
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…