У Брэст на выхадныя: там пройдзе фестываль гісторыі і культуры “Ulmus”

Ужо зусім хутка, 17 жніўня, з 13:00 да 20:00, у Брэсце пройдзе бясплатны фестываль гісторыі і культуры “Ulmus”. Гарадскі сад ператворыцца ў яскравую пляцоўку з дзесяткам зон для адпачынку, адукацыі, разваг і г.д. Прымеркаваны фестываль да гадавіны атрымання горадам Магдэбурскага права.

“Ulmus” – гэта крафтавае свята для берасцейцаў і гасцей горада, якое ствараецца для таго, каб распавесці гісторыю Берасця праз актуальныя формы.

На фестывалі будзе 8 пляцовак, сярод якіх фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, лекторый, шмат гістарычных актыўнасцей. 

Праграма

13:00: старт фестываля.

13:00-13:45: папяровы спектакль тэатру “Камішыбаі”, “Берасцейскі Цмок-ахоўнік”.

14:00-16:00: гістарычная гульня для дзяцей ”Легенды Брэста”.

14:00-16:00: маляванне гасцей фестываля, праект “Утульнае маляванне”.

15:00-16:00: майстар-класс па фотаграфаванню раслін ад фотамастака Сяргея Лескеця (фотамастак).

15:00-15:45: папяровы спектакль тэатру “Камішыбаі”, “Берасцейскі Цмок-ахоўнік”.

15:00-16:00* – размовы з берасцейскімі краеведамі і гісторыкамі за кавай (Іван Чайчыц, Ірына Малоз, Наталля Зданевіч і др.).

*спіс удакладняецца

16:00: гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога сада.

16:00-18:00: гістарычны лекторый (выступоўца: Мікалай Плавінскі).

16:30-17:15: папяровы спектакль тэатру “Камішыбаі”, “Берасцейскі Цмок-ахоўнік”.

18:00-20:00: маляванне плакатаў з сюжэтам Брэста (стрыт-арт мастак Сяргей Русак).

18:30-20:00: выступ электронных музыкаў, аб’яднанне PODPOLIE 162.

На дзіцячай пляцоўцы можна будзе пагуляць з дамамі з картону ці размаляваць гравюру Дальберга. А з 14.00 да 16.00 будзе магчымасць пагуляць у гістарычную гульню ”Легенды Брэста”, дзе з дапамогай сучасных тэхналогій атрымаецца наведаць розныя куткі горада і даведацца пра іх шмат новага.

Спецыяльна для фестываля Ulmus тэатр “Камішыбаі” стварыў спектакль “Берасцейскі Цмок-ахоўнік” (тэкст Наталля Герасімюк, ілюстрацыі Крыстына Дацкевіч). Паказ адбудзецца ў альтанцы ў 13:00, 15:00 і 16:30. Там жа будзе майстар-клас па вырабу значкаў-цмокаў.

На зоне лекторыя сур’ёзныя людзі будуць несурёзна рапавядаць як жылі і размаўлялі берасцейцы. Выступяць Мікалай Плавінскі (археолаг, кандыдат гістарычных навук) і даследчык гісторыі Брэста Анатоль Гладышчук.

На гістарычнай лакацыі кожны зможа паваляцца і пачытаць кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць гістарычныя аповеды ад экспертаў у берасцейскай гісторыі. Праект “ReBrest” пакажа што дзе было ў старым Берасці з дапамогай 3D-макетаў. Таксама адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Мікалая Плавінскага. А спецыяльна для тых, хто не любіць сядзець на месцы будзе арганізаваны гістарычны квэст па месцах каля Гарадскога сада. Рэгістрацыя тут (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc1s5USMNlR758BXaNX1CZZ7oU21Lxsk5QU-9AC810Us2LYuA/viewform).

На фестываль прыедзе галерэя “Арт-Беларусь”, якая прывязе частку праекта “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”. Ва ўсіх нас будзе магчымасць адправіцца ў падарожжа ў друкаваную майстэрню Скарыны пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці. Мадэллю для стварэння віртуальнай майстэрні паслужыла рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў, якая знаходзіцца ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

У арт лакацыі чакаюць Сяргей Русак (стрыт-арт мастак з Ліды) і Сяргей Лескець (фотамастак).

Сяргей Русак правядзе майстар-клас па стварэнню плакатаў з берасцейскім сюжэтам у межах праекта Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці “1000 ідэй для Брэста”. Акрамя гэтага будзе працаваць “друкарня” па метаду шаўкаграфіі з малюнкам Сергея Русака. Каб набіць для сябе выяву пра Берасце, вазьміце торбу ці цішотку светлага колеру.Сергей Лескець створыць Райскі сад. У калабарацыі з бабкамі-шаптухамі ён збірае лекавыя зёлкі, фатаграфуе іх з дапамогай тэхналогіі lumen print. 

Фіксаваць свята і вобразы гасцей будзе праект “Утульнае маляванне”. Сярод дрэваў з 14:00 да 16:00 берасцейскія мастакі створаць асаблівую атмасферу да якой далучыцца можаце і вы.

На музычнай пляцоўцы выступяць PODPOLIE 162. Гэта супольнасць нойз-музыкантаў якія з 18:30 да 20:00 будуць адпраўляць у паветра свае біты і классіку хіп-хопу.

У Брэст на выхадныя: там пройдзе фестываль гісторыі і культуры “Ulmus”

 Арганізатарамі фестываля выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і Адміністрацыя Ленінскага раёну г. Брэста пры падтрымцы Берасцейскага гарвыканкаму. Галоўны інфармацыйны партнёр фестывалю – часопіс “Бінокль”. Партнёр фестывалю: кампанія “Модесса”. Арганізацыйныя партнёры: “Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці”, “MYSA bag”, грамадскія арганізацыі “Час Зямлі”і “YMCA”.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: