У суботу, 24 жніўня, а 14.00 у салоне шпалер і дэкору «Квітней» пройдзе дабрачынны семінар «Дызайн для жыцця 2.0»

Гэты семінар асабліва актуальны для тых, каго чакае рамонт, хто плануе куплю кватэры або хоча проста даведацца пра апошнія тэндэнцыі ў дызайне інтэр'еру.

На семінары падкажуць, як стварыць дом мары з «бяздушнай бетоннай скрынкі», якія памылкі часцей за ўсё ўзнікаюць у працэсе рамонту. Вы зможаце атрымаць адказы на самыя «хворыя» пытанні і правесці час у прыемнай кампаніі за кубкам духмянай кавы.

Уваходным квітком на мерапрыемства будзе ахвяраванне (рэкамендаваная сума 50 Br) на рахунак фонду для дапамогі ў будаўніцтве першага ў Беларусі Дома Міласэрнасці для невылечных анкахворых пацыентаў хоспіса.

Колькасць месцаў абмежавана, абавязковая рэгістрацыя на сайце.

У Гродне пройдзе дабрачынны семінар аб дызайне інтэр'еру і рамонце

Партнёры мерапрыемства: @cascad_by, @kvitney, @openini_hrodna, @yurkas_grodno

Арганізатары: @design_studio_deconova, @cascad_by, @kvitney, @openini_hrodna, @yurkas_grodno, @life_care_center_grodno