«Цэнтр новых ідэй» склаў рэйтынг беларускіх гарадоў паводле трох асноўных паказнікаў: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі і якасць жыцця. Першыя тры месцы атрымалі Мінск, Гродна і Брэст. У Гродна найлепшыя паказнікі ў краіне па дэмаграфіі і найбольшая колькасць лекараў.
Даволі чакана, што Мінск заняў першае месца, але больш увагі павінна быць прысвечана Гродну, якое аказалася нечакана блізка да сталіцы, піша ideaby.org. Дэмаграфічна Гродна — найлепшы горад у Беларусі. Яго насельніцтва наймаладзейшае і нараджае найбольш дзяцей, тут нізкая злачыннасць, гэта другі студэнцкі горад у Беларусі з найбольш колькасцю дактароў адпаведна колькасці жыхароў. У меншай ступені гэта ўсё можна сказаць пра Брэст. Аднак стан эканомікі Мінска ў параўнанні з усімі іншымі гарадамі настолькі добры, што кампенсуе ўсе страты, Гродна па гэтай пазіцыі сыходзіць уніз.
У агульным рэйтынгу беларускія гарады размеркаваліся так: Мінск, Гродна, Брэст, Салігорск, Гомель, Віцебск, Наваполацк і Магілёў. Замыкаюць дзясятку Мазыр, Пінск і Ліда. Для даследавання выкарыстоўваліся дадзеныя Белстату.
У рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 100 тысяч чалавек, — у іх жыве больш за палову беларускага насельніцтва і яны з’яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі акторамі. Пры тым фактар экалогіі не быў паказаны, бо афіцыйныя дадзеныя надта расплывістыя, але паўплываў на вынікі для Мазыра і Наваполацка.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…