Днём 13 жніўня падчас будаўнічых работ на Урыцкага ў Гродне выявілі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра знаходку паведамілі працоўныя з аб’екта. Як паведамляе УУС, боепрыпас быў без выбухоўніка і небяспекі для грамадства не ўяўляў.

Да месца знаходкі была накіравана сапёрна-піратэхнічная група, тэрыторыя ачэплена, эвакуацыя з суседніх будынкаў не праводзілася. Снарад вывезлі на палігон для далейшага знішчэння.