Партугалія выдала Беларусі прадпрымальніка з Гродна, які не даплаціў дзяржаве 1,2 млн рублёў.
Як паведамляе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, былы заснавальнік прыватнай кампаніі на працягу 7 гадоў ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць.
Ён закупляў і прадаваў розныя тавары за наяўныя грошы, але здзелкі афармляў па падробленых бухгалтарскіх дакументах, піша belnovosti.by. У падатковыя справаздачы таксама траплялі ілжывыя дадзеныя.
У выніку ў казну дзяржавы былі не выплачаныя падаткі на агульную суму ў 1,2 млн рублёў.
Калі ў дачыненні да былога прадпрымальніка распачалі крымінальную справу, ён ужо пражываў у Партугаліі. На працягу года вырашалася пытанне аб яго экстрадыцыі. Увесь гэты час ураджэнец Гродна знаходзіўся ў міжнародным вышуку. У чэрвені 2019 года Партугалія выдала ўцекача. Яго экстрадавалі ў Беларусь.
Цяпер мужчына ўтрымліваецца пад вартай. Крымінальную справу разгледзіць суд Ленінскага раёна. Максімальнае пакаранне паводле часткі 2 артыкула 243 КК РБ — 7 гадоў пазбаўлення волі.