12 жніўня ў АДС Кастрычніцкага РАУС паступіла паведамленне з шынамантажу пра тое, што на тэрыторыі выявілі стары рэвальвер. Яго знайшлі выпадкова пры пашырэнні тэрыторыі.

Ужо некалькі дзясяткаў гадоў на тэрыторыі шынамантажу стаяў стары будаўнічы вагончык. Зараз супрацоўнікі вырашылі пашырыць тэрыторыю, а для гэтага скасаваць непатрэбны будынак. Ужо пасля зносу ў зямлі, зусім на невялікай глыбіні, натыкнуліся на стары рэвальвер і патроны да яго. Зброю канфіскавалі для экспертызы, паведамілі ў УУС.

Па выніках балістычнай экспертызы высветліцца, ці з’яўляецца пісталет агнястрэльным, ці прыдатна гэта зброя для стральбы, якім спосабам выраблены пісталет і яго кампаненты, а таксама ці з’язляюцца патроны боепрыпасамі.

Як мяркуюць, зброя праляжала ў зямлі з часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На гродзенскім шынамантажы знайшлі рэвальвер часоў другой сусветнай