Пачаў працаваць рускамоўны сайт, прысвечаны парламенцкім выбарам у Беларусі. Яго запусціў Цэнтрвыбаркам, піша euroradio.fm.
На інтэрнэт-старонцы змешчаная інфармацыя пра выбарчыя акругі (іх можна адшукаць на інтэрактыўнай карце нашай краіны), каляндарны план, дакументы, якія датычаць выбараў, навіны, відэазварот старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаны на 17 лістапада. Ярмошына заявіла, што «каралям інтэрнэту» іх не выйграць, бо найбольш актыўная частка электарату — людзі старэйшага і сярэдняга ўзросту, якія больш давяраюць традыцыйным СМІ.