9 жніўня, а 22.05 каля Іўя сутыкнуліся фура і маршрутка. Пацярпелі пасажыры і кіроўца маршруткі.

Паводле інфармацыі ДАІ, грамадзянін Таджыкістана 1985 года нараджэння ехаў па аб’язной дарозе паблізу Іўя на грузавым DAF з паўпрычэпам. У нейкі момант ён зразумеў, што пераблытаў напрамкі і вырашыў разгарнуцца. Каб хапіла радыюсу, з’ехаў для гэтага на жвіровую дарогу Іўе-Мішуковічы і пачаў рух заднім ходам, выязджаючы з другараднай дарогі на галоўную.

Да такіх манеўраў не быў гатовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter, які рухаўся па аб’язной ў кірунку вёскі Ганчары, у выніку чаго адбылася аварыя.

Пасля ДТЗ дваццацішасцігадовага кіроўцу маршруткі і пяцёрых пасажыраў з рознымі траўмамі даставілі ў Іўеўскую цантральную раённую бальніцу.

Прычыны і іншыя акалічнасці будуць выяўлены ў ходзе праверкі.

Каля Іўя маршрутка ўрэзалася ў фуру, што ехала заднім ходам. Шасцёра ў шпіталі

Каля Іўя маршрутка ўрэзалася ў фуру, што ехала заднім ходам. Шасцёра ў шпіталі